Петэр Ваагэ
Выгляд
Петэр Ваагэ | |
---|---|
нарв.: Peter Waage | |
| |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1833[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1900[1] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, геолаг, прафесар, фізік |
Навуковая сфера | фізічная хімія |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Петэр Ваагэ (нарв.: Peter Waage, 29 чэрвеня 1833, Флекефіёрд — 13 студзеня 1900, Крысціянія) — нарвежскі фізікахімік і мінеролаг.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Атрымаў адукацыю ў Францыі і ў Германіі, а таксама ва ўніверсітэце Крысціяніі (1854—1858), дзе пазней працаваў — спачатку, з 1861, загадчыкам хімічнай лабараторыі, а затым і прафесарам. Асноўныя працы Ваагэ — па хімічнай кінетыцы і тэрмадынаміцы; ён напісаў кіраўніцтва па агульнай і аналітычнай хіміі. У 1864—1867 сумесна з Като Максіміліянам Гульдбергам устанавіў закон дзеючых мас, які стаў адным з самых галоўных палажэнняў тэорыі хімічнай раўнавагі.
Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]
- Études sur les affinités chimiques, Christiania, 1867 (сумесна К. М. Гульдбергам).
Зноскі
- ↑ а б Peter Waage // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Вааге Петер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.